Арда Хансан
Арда Хансан | |
---|---|
эст.: Ardo Hillar Hansson | |
![]() | |
Род дзейнасці | эканаміст |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Арда Хансан (эст.: Ardo Hillar Hansson; нар. 1958) — эстонскі эканаміст і банкір[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 ліпеня 1958 года ў Чыкага.
У 1976—1980 гадах вучыўся ў канадскім універсітэце Брытанскай Калумбіі, атрымаўшы ступень бакалаўра эканомікі. У 1982—1987 гадах навучаўся ў Гарвардскім універсітэце — магістр, кандыдат эканамічных навук. У 1987—1990 гадах працаваў ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі асістэнтам прафесара ў эканамічным дэпартаменце.
У 1990—1996 гадах Хансан быў эканамічным дарадцам урада ў цэнтральных банках Польшчы, Славеніі, Манголіі і Украіны. Адначасна ў 1992—1994 гадах працаваў дарадцам па эканамічных пытаннях прэм'ер-міністра Эстонскай рэспублікі. Цягам аднаго, 1997 года, быў членам кіраўніцтва «Эстонскіх чыгунак». У 1993—1998 гадах — чалец Назіральнага савета Банка Эстоніі. З 1998 па 2011 гады працаваў у Сусветным банку у краінах Балтыі, Польшчы, Югаславіі, Сербіі, Чарнагорыі і Кітаі. З 2012 года кіруе Банкам Эстоніі[3].
Зноскі
- ↑ https://www.eestipank.ee/ardo-hansson
- ↑ Ардо Ханссон (Ardo Hansson) Архівавана 11 красавіка 2016.
- ↑ Ардо Ханссон избран президентом Банка Эстонии Архівавана 13 красавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ardo Hansson (англ.)